Паштовая скрыня
Паштовая скрыня — паслуга рэспубліканскай платформы, якая дазваляе стварыць электронную пошту для вашага бізнесу на адзіным дамене аператара «mail.by». Сэрвіс прызначаны для юрыдычных асоб, якім у сваёй дзейнасці патрэбна адзінкавая колькасць электронных паштовых адрасоў.
Асаблівасці паслугі
Унікальная для беларускага рынку паслуга «Паштовая скрыня» ад beCloud дазваляе адмовіцца ад замежных ці ненадзейных паштовых сэрвісаў. Паслуга рэалізавана на рэсурсах Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных, усе даныя захоўваюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Для дзяржаўных арганізацый - гэта магчымасць забяспечыць поўную адпаведнасць дзеючаму заканадаўству без затрат на стварэнне ўласнай паштовай інфраструктуры. Для малога бізнэсу - надзейная і простая альтэрнатыва замежным сэрвісам з невялікім аб'ёмам перапіскі, дзе мае значэнне кожная дэталь: ад абароны даных да вядомага карпаратыўнага адраса.
Выгада паслугі «Паштовая скрыня» ў тым, што для арганізацыі абмену электроннымі лістамі праз Інтэрнэт кліенту не трэба рэгістраваць і адміністраваць уласны дамен, а таксама кіраваць настройкамі рэсурсных DNS-запісаў. Усё гэта робіць аператар, што выключае выдаткі на ўтрыманне ў штаце IT-спецыялістаў.
Пасля заказу паслугі і стварэння паштовай скрыні віду имя@mail.by сэрвіс цалкам гатовы да працы. Каб ацаніць перавагі сэрвісу для новых кліентаў прадугледжаны бясплатны тэставы перыяд.
Пошта ў іншага правайдэра?
Работы па пераносе даных паштовай скрыні з іншых крыніц кліент можа ажыццявіць як самастойна, так і скарыстаўшыся дадатковай паслугай аператара згодна з тарыфным планам.
Пры аказанні паслугі забяспечваецца
даступнасць паслугі ў адпаведнасці з устаноўленым узроўнем якасці
абарона ад спаму, шкоднага праграмнага забеспячэння, тэхнічная падтрымка
праверка сапраўднасці адпраўшчыкаў паведамленняў і кантэнтнае фільтраванне паведамленняў
штодзённае рэзервовае капіраванне даных электронных паштовых скрынь
прадастаўленне дадатковых рэсурсаў дыскавай прасторы
абарона ІТ-рэсурсаў у адпаведнасці з дзеючымі ў аператара палітыкамі ў галіне ИБ
Магчымасці сэрвісу
3
максімальную колькасць паштовых скрынь можна зарэгістраваць на арганізацыю
50
максімальная колькасць атрымальнікаў у адным паштовым паведамленні
150
ліміт на адпраўку лістоў у гадзіну
25 МБ
максімальны памер паведамлення электроннай пошты
1 ГБ
базавы ліміт дыскавай прасторы адной скрыні
10 ГБ
максімальны аб'ём дыскавай прасторы адной скрыні
Тарыфы
Мінімальныя штомесячныя плацяжы за працу беларускай электроннай пошты ўключаюць тэхнічную падтрымку аператара, гарантуюць выкананне SLA і патрабаванне дзеючага заканадаўства.
Перавагі паслугі
Зручны сэрвіс
Зразумелы паштовы беларускі сэрвіс для стварэння невялікай колькасці афіцыйных электронных паштовых адрасоў арганізацыі
Без пераплат
Недарагая пошта ў лёгка запамінальным нацыянальным дамене
Лёгкасць у выкарыстанні
Адсутнічае неабходнасць у тэхнічным адміністраванні з боку кліента
Абарона інфармацыі
Надзейная абарона інфармацыі на ўзроўні рэспубліканскай платформы
Адпаведнасць заканадаўству
Забяспечваецца выкананне Указа № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет»
Бяспека
У мэтах павышэння ўзроўню інфармацыйнай бяспекі доступ да паштовых скрынь магчымы толькі з нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет
Прадугледжаны тэставы перыяд!
ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» уключана ў пералік пастаўшчыкоў паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі хостынгу афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты.