ПЗ КАНОЭ
Створана для абароны персанальнага камп’ютэра ці камп’ютэрнай сеткі ад уцечак інфармацыі, выкліканых сканіраваннем, уздзеяннем шкоднага ПЗ, несанкцыянаваным выкарыстаннем карыстальнікам вонкавых прылад і праграм. Аптымальна для абароны інфармацыйных сістэм і аб'ектаў інфарматызацыі дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь, у тым ліку банкаўскай сферы.
Ключавыя функцыі КАНОЭ:
- абарона ад шкоднага ПЗ за кошт аналізу файлавых аб'ектаў (па раскладзе, па патрабаванні або ў рэжыме рэальнага часу);
- абарона ад несанкцыянаванага доступу да інфармацыі (файлам, каталогам, галінам рэестру). Абарона ажыццяўляецца глабальна ці для канкрэтнага карыстальніка АС;
- кантроль запуску праграм па "белым спісе" з магчымасцю задання асобных спісаў для розных карыстальнікаў АС;
- выдаленне зададзеных файлаў, часавых файлаў, слядоў апрацоўкі інфармацыі спосабам, якія ўскладняюць аднаўленне, уручную і па раскладзе;
- кантроль цэласнасці канфігурацыі сродку вылічальнай тэхнікі (СВТ), файлаў і каталогаў, уручную і па раскладзе;
- цэнтралізаванае кіраванне, устаноўка, збор падзей аб рабоце комплексу. Магчымасць ужывання палітыкі налад комплексу для груп камп’ютэраў. Падтрымка ўстаноўкі комплексу сродкамі Active Directory;
- абмежаванне доступу карыстальнікаў да графічнага інтэрфейсу комплексу;
- кантроль і фільтраванне сеткавых пакетаў (IP v.4/IP v.6) у адпаведнасці з зададзенымі правіламі;
- магчымасць настройкі пакетнага фільтравання згодна з пераднастроенымі профілямі ("Закрыты", "Прыватны", "Даменны", "Адкрыты");;
- кантроль і абмежаванне доступу (доступ, запіс, чытанне) для:
1) USB-прылад (flash-накапляльнікі, вонкавыя жорсткія дыскі, лічбавыя камеры і аўдыяплэеры, кішэнныя камп’ютэры; лакальныя і сеткавыя прынтэры);
2) кантролераў бесправадных сетак (Wi-Fi, Bluetooth, IrDA);
3) сеткавых карт і мадэмаў, дыскаводаў, CD і DVD-прывадаў, накапляльнікаў на жорсткіх магнітных дысках;
4) знешніх партоў LPT, COM і IEEE 1394;
5) іншых прылад, якія маюць у АС сімвалічнае імя.
МЫ ПРАПАНУЕМ:
- праграмны комплекс КАНОЭ па штомесячнай і штогадовай падпісцы з уключанай тэхнічнай падтрымкай вытворцы;
- магчымасць спампаваць ПЗ на тэрыторыі Беларусь на Рэспубліканскай платформе.
Дакументы
Для атрымання кансультацыі па пытаннях набыцця паслугі звярніцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.