Электронная пошта. Light
УВАГА!
Заяўкі на аказанне паслуг прымаюцца ТОЛЬКІ праз асабісты кабінет *
* Прайдзіце рэгістрацыю ў асабістым кабінеце або аўтарызуйцеся, выберыце паслугу, якая Вас цікавіць, і запоўніце неабходныя палі
Паслуга «Электронная пошта. Light» – гэта гатовае да выкарыстання SaaS-рашэнне, рэалізаванае на базе рэспубліканскай платформы.
Сэрвіс прызначаны для арганізацый, якім дастаткова простых сродкаў абмену паведамленнямі электроннай пошты і пры гэтым неабходна забяспечыць высокі ўзровень бяспекі. Паслуга падыходзіць для выкарыстання дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
Магчымасці паслугі «Электронная пошта. Light»:
- Падключэнне любой колькасці паштовых скрынь аб'ёмам ад 1ГБ. Пры неабходнасці аб'ём скрыні павялічваецца па запыце.
- Прызначэнне карпаратыўнага адраса электроннай пошты. Пры неабходнасці для адной скрыні можна прызначыць некалькі адрасоў электроннай пошты.
- Кіраванне электроннай поштай праз вэб-інтэрфейс або любое кліенцкая праграма, якая падтрымлівае стандартныя пратаколы SMTP, POP/IMAP.
- Па змоўчанні забяспечваецца абарона ад непажаданых паведамленняў (спаму), фішынгавых нападаў, а таксама шкоднага ПЗ (вірусаў).
beCloud прапануе:
- Надзейнае захаванне даных, бяспечную перадачу паведамленняў па SSL-пратаколу.
- Абарону паштовага трафіку сертыфікаванымі рашэннямі кампаніі "Лабараторыя Касперскага".
- Гарантыі працаздольнасці паслуг з узроўнем даступнасці 99,5%.
- Надзейную абарону інфармацыі на ўзроўні рэспубліканскай платформы, якая адпавядае патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Дакументы
Тарыфы
Для атрымання кансультацыі па пытаннях набыцця паслугі звярніцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.