Прадастаўленне доступу да праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага»

Кампанія beCloud з'яўляецца афіцыйным аўтарызаваным партнёрам «Лабараторыі Касперскага» - аднаго з вядучых сусветных распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння для абароны інфармацыі ад інтэрнэт-пагроз. Дадзены статус дазваляе прапанаваць кліентам beCloud магчымасць доступу да шырокага партфеля сертыфікаваных прадуктаў «Лабараторыі Касперскага».
Аператар прапануе па канкурэнтаздольных цэнах запатрабаванае на рынку ліцэнзійнае ПЗ, якое прайшло сертыфікацыю ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Кліенту даступныя прадукты абароны для:
- віртуальных і воблачных асяроддзяў;
- паштовых сервераў;
- персанальных камп’ютэраў;
- файлавых сервераў;
- мабільных прылад і іншых носьбітаў з мабільнай кансоллю.
Мы прапануем:
- прадукты «Лабараторыі Касперскага» на выбар кліента па штомесячнай і штогадовай падпісцы;
- ПЗ размяшчаецца на тэрыторыі Беларусь на Рэспубліканскай платформе;
- ПЗ можа быць прадастаўлена ў дадатак да паслуг прадастаўлення віртуальнай інфраструктуры або для абароны лакальных прылад кліента;
- па запыце ПЗ антывіруснай абароны віртуальнай інфраструктуры, арэндаванай на Рэспубліканскай платформе, можа быць устаноўлена спецыялістамі beCloud.
Дакументы
Для атрымання кансультацыі па пытаннях набыцця паслугі звярніцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.