Абарона вэб-прыкладанняў
У рамках паслугі «Абарона вэб-прыкладанняў» beCloud прапануе эфектыўнае і надзейнае рашэнне для абароны вашых вэб-прыкладанняў ад розных відаў атак і пагроз. У аснове паслугі ляжыць тэхналогія міжсеткавага экрана вэб-прыкладанняў (Web Application Firewall - WAF).
WAF - гэта адмысловая прылада, якая забяспечвае бяспеку вашага вэб-прыкладання шляхам маніторынгу і фільтравання ўваходнага і выходнага трафіку. Яна скануе запыты і адказы, аналізуе іх на наяўнасць патэнцыйна шкоднага змесціва і блакіруе шкодныя ці падазроныя дзеянні, перш як яны дасягнуць вашага прыкладання.
Магчымасці паслугі «Абарона вэб-прыкладанняў»:
- блакіроўка атак, якія выкарыстоўваюць уразлівасці ў карыстальніцкім вэб-прыкладанні;
- блакіроўка атак з выкарыстаннем рэпутацыйных баз (IP, URL), сігнатурнага аналізу, механізму выяўлення ботаў, уключаючы выяўленне выкарыстання прылад аўтаматызацыі;
- поўная праверка трафіку з SSL-шыфраваннем на наяўнасць усіх тыпаў укаранёных пагроз;
- праверка дакладнасці ўводзімай інфармацыі, тым самым прадухіляючы небяспечныя SQL-ін'екцыі і міжсайтавы скрыптынг;
- выяўленне атак, якія фальсіфікуюць файлы cookie, сесіі ці параметры;
- прадухіленне пагроз, якія выкарыстоўваюць лагічныя "шчыліны" у карыстальніцкіх прыкладаннях;
- абарона ад нападаў тыпу "адмова ў абслугоўванні" (DoS) на прыкладным узроўні (L7);
- дынамічная маскіроўка інфармацыі аб водгуку сервера, якая з'яўляецца патэнцыйна карыснай для хакераў;
- комплексная XML-абарона, уключаючы праверку схем для паведамленняў SOAP і абарону ад ін'екцый XPath, ідэнтыфікацыю/блакіроўку XML-укладанняў, якія хаваюць шкодны кантэнт.
Сродкі абароны WAF забяспечваюць шырокі спектр праверак бяспекі.
Апісанне асноўных праверак бяспекі 262.17 КБ СкачатьДля зручнасці працы кліентам штодня ў аўтаматычным рэжыме на пошту, указаную пры заказе паслугі, прыходзяць справаздачы са статыстыкай працы праграмы.
Прыклад інфармацыі са штодзённых справаздач:
Тарыфныя планы паслугі «Абарона вэб-прыкладанняў» заснаваны на пікавых значэннях карыстальніцкага трафіку, якія ідуць у напрамку рэсурсу кліента. Прадстаўленыя тарыфы адлюстроўваюць кошт паслуг для аднаго сайта альбо для аднаго дамена якога-небудзь ўзроўню.
Тарыфы
Дакументы
У рамках карыстання паслугай кліент павінен выкарыстоўваць выключна SSL-сертыфікаты, выдадзеныя камерцыйнымі цэнтрамі сертыфікацыі.
У выпадку ўзнікнення пытанняў нашы спецыялісты дапамогуць падабраць найбольш прыдатны для Вас тарыфны план.
Для атрымання дадатковай інфармыцыі звярніцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.