Наша кiраўніцтва
Топ-менеджмент
Узначальвае ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud™) з 2018 года.
Больш за 20 гадоў працуе ў сферы тэлекамунікацый і ІТ.
Мае тэхнічную, юрыдычную і бізнес-адукацыю:
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, спецыяльнасць «Праектаванне і вытворчасць радыёэлектронных сродкаў» – 2002 г.;
- Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, спецыяльнасць «Дзелавое адміністраванне» - 2005 г.;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, спецыяльнасць «Правазнаўства» – 2011 г.
Працоўны шлях пачаў у 2002 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах у кампаніях «Космас ТБ» (2004-2010 гг.), «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (2010-2012 гг.) і «Актыўныя тэхналогіі» (2012-2013 гг.). Развіццё кар'еры прадоўжыў на пасадзе дырэктара ў КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама», якім кіраваў з 2013-2017 гады.
У 2017 годзе прыйшоў на працу ў ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» галоўным экспертам па РЦАД і Рэспубліканскай платформе. З 22 лютага 2018 года назначаны на пасаду генеральнага дырэктара beCloud.
Мае званне «Мінчанін года» (2016 г.).
Мае вялікі вопыт працы ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы на рынках Расіі і Беларусі. Больш за 25 гадоў працуе ў сферы тэлекамунікацый.
Працу ў галіне пачаў у 1994 годзе інжынерам на прадпрыемстве «Далёкая сувязь» (РФ). Прафесійны шлях працягнуў у кампаніі-аператары спадарожнікавай сувязі «Камін» (1996-1997 гг.).
Мае 5-гадовы працоўны стаж у кампаніі «Петэрстар» (РФ), прайшоўшы шлях ад інжынера радыётэхналогій да менеджэра праекта па развіцці транспартнай сеткі і сеткі доступу аддзела развіцця.
За дзесяцігоддзе кіраўніцкай працы ў Сталічным філіяле ААТ «Мегафон» (РФ) узначальваў аддзел транспартнай сеткі, на пасадзе дырэктара кіраваў службай эксплуатацыі, а затым службай развіцця сеткі тэхнічнага дэпартамента, працаваў дырэктарам па будаўніцтве філіяла.
У кампаніі beCloud працаваў кіраўніком дэпартамента развіцця Прадстаўніцтва сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі» ў Расійскай Федэрацыі, намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях, першым намеснікам генеральнага дырэктара.
З 2 мая 2018 года назначаны намеснікам генеральнага дырэктара па электрасувязі ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
У зону адказнасці ўваходзяць пытанні будаўніцтва, функцыянавання і развіцця Адзінай сеткі LTE і Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных.
Адукацыя – Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт тэлекамунікацый ім. прафесара М.А.Бонч-Бруевіча (спецыяльнасць «Шматканальная электрычная сувязь»).
З 1 жніўня 2023 года ўзначальвае камерцыйны блок beCloud.
У зону адказнасці ўваходзіць дзейнасць кампаніі па пытаннях продажаў і маркетынгу.
Больш за 16 год працуе ў сферы продажаў. Мае кіраўніцкі вопыт.
За час працоўнай дзейнасці працавала на розных пасадах: менеджэра па продажах, галоўнага спецыяліста па рабоце з міжнароднымі арганізацыямі, начальніка аддзела.
У кампаніі beCloud пачала працу ў 2020 годзе, прайшоўшы шлях ад вядучага спецыяліста па рабоце з ключавымі кліентамі ўпраўлення продажаў да намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях.
Скончыла факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае ступень магістра ўпраўлення і эканомікі.
З 2018 года з'яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
У зону адказнасці ўваходзяць пытанні развіцця і эксплуатацыі Рэспубліканскай воблачнай платформы, эксплуатацыі ў кампаніі ІТ-рашэнняў з улікам патрабаванняў інфармацыйнай бяспекі.
Скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Тэлекамунікацыйныя сістэмы».
Больш за 20 гадоў прысвяціў службе на розных афіцэрскіх пасадах у дзяржаўных воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі.
Вопыт кіраўніцкай працы – больш за 11 гадоў.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2002 годзе на пасадзе інжынера аддзялення рэнтгеналагічнай камп'ютарнай тамаграфіі ўстановы аховы здароўя «9-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска.
У галіну тэлекамунікацый і сувязі прыйшоў 18 гадоў таму.
З 2004 па 2012 год працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах у СТАА «Космас ТБ». Наступныя 4 гады – галоўны інжынер прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама».
У ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» пачаў працу ў 2017 годзе намеснікам начальніка ўпраўлення РЦАД, пазней стаў начальнікам упраўлення РЦАД і галоўным інжынерам у наступным. З 1 студзеня 2022 года займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях – галоўнага інжынера.
Курыруе напрамкі будаўніцтва, эксплуатацыі і развіцця Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных, энергетыкі, экалогіі і аховы працы.
У beCloud працуе са жніўня 2022 года на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, прававым і кадравым забеспячэнні.
Курыруе прававы і кадравы напрамкі, пытанні забеспячэння бяспекі аб'ектаў ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
Мае тэхнічную і юрыдычную адукацыю. Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці «Радыётэхнічныя сродкі» і Мінскі інстытут кіравання, спецыяльнасць «Правазнаўства».
З 1994 па 2022 год праходзіў службу на розных афіцэрскіх пасадах у дзяржаўных воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь.