Рэзервовае капіраванне на выдаленую пляцоўку
Паслуга Рэспубліканскай платформы «Рэзервовае капіраванне на выдаленую пляцоўку» дае кліенту магчымасць захоўвання рэзервовых копій на выдаленай пляцоўцы ў сертыфікаваным дата-цэнтры beCloud узроўню TIER III для забеспячэння магчымасці наступнага аднаўлення ў выпадку ўзнікнення пазаштатных сітуацый, звязаных з стратай даных на асноўнай пляцоўцы кліента.
Кампанія beCloud прадастаўляе кліентам комплексныя паслугі па абароне даных, рэзервоваму капіраванню і рэплікацыі.
Захоўванне рэзервовых копій на геаграфічна выдаленых пляцоўках, з'яўляецца адным з патрабаванняў пры стварэнні надзейных сістэм рэзервовага капіравання і аднаўлення. Выкарыстанне рэсурсаў правайдэра воблачных паслуг beCloud, дазваляе вырашыць гэтую задачу найбольш надзейным, бяспечным і эканамічна выгодным спосабам.
У рамках паслугі кліентам beCloud даступны ўсе магчымасці рашэння для рэзервовага капіравання і аднаўлення:
- аператыўны перанос і надзейнае захоўванне рэзервовых копій;
- комплексны кантроль з гарантаванай магчымасцю аднаўлення даных, якія захоўваюцца на выдаленай пляцоўцы непасрэдна з кансолі рэзервовага капіравання;
- магчымасць выкарыстання інкрэментальнага рэзервовага капіравання і палітык доўгатэрміновага захоўвання.
Пры разліку кошту Паслугі ўлічваецца:
- колькасць віртуальных машын, даныя якіх уключаны ў рэзервовую копію;
- колькасць працоўных станцый, даныя якіх уключаны ў рэзервовую копію;
- колькасць сервераў, даныя якіх уключаны ў рэзервовую копію;
- аб'ём дыскавай прасторы выдаленага сховішча, даступнага Кліенту для размяшчэння рэзервовых копій;
- прапускная здольнасць доступу да выдаленага сховішча.
Для выкарыстання паслугі ў кліента павінна быць дзеючая ліцэнзія на выкарыстанне аднаго з прадуктаў, у склад якіх уваходзіць Veeam Cloud Connect Backup and Replication (Veeam Availability Suite, Veeam Backup & Replication, Veeam Backup Essentials і Veeam Agent для Microsoft Windows).
Гарантыі забеспячэння якасці паслуг устанаўліваюцца ў Пагадненні аб узроўні абслугоўвання (SLA).
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.