Прыватнае воблака
Паслуга Рэспубліканскай платформы па прадастаўленні выдзеленай віртуальнай інфраструктуры (IaaS) па мадэлі разгортвання воблачных вылічэнняў "прыватнае воблака" размешчана на базе Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных (РЦАД) і арыентавана на дзяржаўныя органы і арганізацыі, буйныя карпарацыі.
Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных забяспечвае выкананне неабходных патрабаванняў да электрасілкавання, кліматычных умоў, фізічнай абароны абсталявання і бесперапынную работу задзейнічаных сістэм у адпаведнасці з сертыфікатам Uptime Institute TIER III Tier Certification of Design Documents і TIER III Tier Certification of Constructed Facility (ЗША).
Пры заказе паслугі "Прыватнае воблака" прадастаўляецца віртуальная інфраструктура, размешчаная на апаратна-праграмным комплексе, прызначаным для выкарыстання выключна адзіным заказчыкам, што значна павышае ўзровень бяспекі і дае шырокія магчымасці кіравання рэсурсамі.
У базавы склад паслугі ўваходзіць:
- прадастаўленне выдзеленага кластара віртуальнай ІТ-інфраструктуры, які ўключае вылічальныя рэсурсы і рэсурсы для захавання даных у адпаведнасці з заказам; Кліента,
- прадастаўленне пераднастроенага праграмнага забеспячэння асяроддзя віртуалізацыі ў адпаведнасці з заказам Кліента з магчымасцю доступу да інтэрфейсу кіравання і маніторынгу для наступнай канфігурацыі Кліентам асяроддзя віртуалізацыі,
- забеспячэнне фізічнай бяспекі апаратнага комплексу, выдзеленага для размяшчэння кластара віртуальнай ІТ-інфраструктуры.
З Агульнымі правіламі аказання паслуг з выкарыстаннем рэспубліканскай платформы можна азнаёміцца тут.
Па запыце Кліента базавы склад паслугі прыватнага воблака можа быць пашыраны працамі, рэсурсамі, сэрвісамі і праграмным забеспячэннем. Аказваецца ўвесь пералік дадатковых паслуг, даступных у Аператара.
«Прыватнае воблака» дазваляе забяспечыць максімальны ўзровень бяспекі ІТ-сэрвісаў, скараціць капітальныя ўкладанні і павысіць эфектыўнасць эксплуатацыі ІТ-рэсурсаў. Дзякуючы арэнднай мадэлі вы пераводзіце капітальныя выдаткі па пабудове воблачнай ІТ-інфраструктуры ў аперацыйныя выдаткі.
Пры выкарыстаннi паслугi «Прыватнае воблака», Кліент атрымлівае наступныя перавагі:
- стварэнне і хуткае маштабіраванне прыватнай ІТ-інфраструктуры на надзейнай сертыфікаванай пляцоўцы,
- гарантыі цэласнасці і прадукцыйнасці сістэм Кліента забяспечаны фізічнай ізаляванасцю прадстаўленых ІТ-рэсурсаў,
- магчымасць індывідуальнай настройкі віртуалізацыі, сеткавых тапалогій, персанальнай сістэмы бяспекі,
- свабодны доступ да ІТ-сэрвісаў «Прыватнага воблака» з любога месца, дзе ёсць доступ у інтэрнэт і ў любы зручны час,
- цэнтралізаванае месца захавання карпаратыўнай інфармацыі,
- маніторынг выдзеленай інфраструктуры і прафесійная тэхнічная падтрымка 24×7x365.
Пры гэтым захаваецца перавага ўласнай інфраструктуры:
- гібкасць інтэграцыі,
- індывідуальная настройка віртуалізацыі,
- любыя сеткавыя тапалогіі,
- кантроль за станам фізічнага асяроддзя,
- персанальная сістэма бяспекі.
Тарыфікацыя паслугі ажыццяўляецца па арэнднай штомесячнай мадэлі. Разлік кошту паслуг залежыць ад складу паслугі і ажыццяўляецца індывідуальна для кожнага Кліента. Гарантыі якасці аказання паслуг забяспечваюцца SLA.
Дакументы
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.