Аб'ектнае воблачнае сховішча
Паслуга «Аб'ектнае воблачнае сховішча» рэалізавана на базе рэспубліканскай платформы з дапамогай катэгорыі службаў "Захоўванне даных як паслуга" (DSaaS, Data Storage as a Service) і забяспечвае магчымасць арганізаваць захоўванне даных з выкарыстаннем аб'ектнага воблачнага сховішча па пратаколе, сумяшчальнаму з S3 (Simple Storage Service).
Аб'ектнае воблачнае сховішча – гэта інструмент для захоўвання любых тыпаў даных у зыходным выглядзе: аўдыё і відэафайлаў, дакументаў, рэзервовых копій, выяў віртуальных машын, Big Data, персанальных даных. Аб'ектныя сховішчы рэалізаваны такім чынам, што колькасць паралельных зваротаў карыстальнікаў да аб'ектаў практычна не запавольвае доступ да іх. Шматлікія сучасныя інструменты рэзервовага капіравання першапачаткова ўмеюць узаемадзейнічаць з аб'ектнымі сховішчамі па тыпавых інтэрфейсах, дастаткова толькі назваць сеткавы адрас сховішча.
Асноўнымі сцэнарыямі выкарыстання аб'ектнага воблачнага сховішча з'яўляецца захоўванне:
- карпаратыўных архіваў розных дакументаў (тэкставых, фота-, відэа-, аўдыё-);
- рэзервовых копій розных даных;
- відэафайлаў ахоўных сістэм відэаназірання;
- пратаколаў (log-даныя) сістэм кіравання доступам (СККД) у будынкі, памяшканні або на тэрыторыю;
- зыходных, працоўных або архіўных відэаматэрыялаў тэлеканалаў і студый;
- эксперыментальных даных;
- канструктарскіх дакументаў і мадэляў.
Сховішча можа выступаць не толькі як асноўнае, але і як дадатак да ўжо існых блокавых/файлавых сховішчаў. Падтрымка S3 гарантуе інтэграцыю існуючага ў кліента лакальнага сховішчы (абмежаванага па аб'ёме) і вонкавага воблачнага сховішча, які мае меншы кошт валодання з магчымасцю памесячнай аплаты выкарыстоўваемай дыскавай прасторы. На ўласнай пляцоўцы кліента могуць захоўвацца і апрацоўвацца "гарачыя" даныя, а ў воблаку – размяшчацца архіў, рэзервовыя копіі і іншыя аб'екты, не так адчувальныя да затрымак.
Прапанаваны спосаб захоўвання даных прадугледжвае, што даныя не структуруюцца ў іерархіі каталогаў, а размяшчаюцца ў адраснай прасторы ў выглядзе асобных аб'ектаў, у кожнага з якіх ёсць унікальны адрас.
Выкарыстанне паслугі забяспечыць як зручнасць і даступнасць захоўваемых даных, так і зніжэнне капітальных і аперацыйных расходаў.
Пры разліку кошту паслугі ўлічваецца аб'ём дыскавай прасторы арандуемага сховішча, даступнага кліенту для размяшчэння даных (тарыфікацыя за ГБ) са штомесячнай аплатай згодна з дзеючымі тарыфамі.
Дакументы
Тарыфы
Для атрымання кансультацыі па пытаннях набыцця паслугі звярніцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.