Абаронены хостынг на віртуальным серверы
Паслуга прадастаўлення абароненага хостынгу на віртуальным серверы (VPS) - гэта паслуга Рэспубліканскай платформы beCloud, якая аказваецца па мадэлі IaaS - Інфраструктура як паслуга (Infrastructure as a Service).
IaaS - гэта пул віртуальных рэсурсаў (працэсары, памяць, месца на дыску) або гатовыя віртуальныя машыны, на якіх можна разгарнуць любое сістэмнае і прыкладное ПЗ. Дзякуючы IaaS заказчык атрымлівае паўнавартасную замену фізічнай інфраструктуры без капітальных укладанняў, дапамагае аптымізаваць бізнес-працэсы і бюджэты арганізацыі.
Заказчыку ў асобе дзяржаўнага органа або арганізацыі прадастаўляецца воблачная інфраструктура для размяшчэння інфармацыйных рэсурсаў (інтэрнэт-сайтаў) дзяржаўных органаў або арганізацый, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці звесткі, якія патрабуюць павышанага ўзроўню абароны інфармацыі.
* - Цана указана з ПДВ, паслугі для дзяржаўных органаў у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2019 года нумар 461 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" аказваюцца без ПДВ. Кошт без ПДВ можна паглядзець тут.
ВАЖНА
Кампанія beСloud (ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі») уключана ў пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі хостынгу дзяржаўным органам і арганізацыям https://oac.gov.by/news/events/about-services.
Пры аказанні паслугі beСloud забяспечвае поўнае выкананне патрабаванняў бяспекі ў адпаведнасці з Загадам Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 2 жніўня 2010 г. № 60 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вызначэння пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць інтэрнэт-паслугі дзяржаўным органам і арганізацыям, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты».
МЫ ПРАПАНУЕМ
Заказчык забяспечваецца неабходнымі працамі і IT-рэсурсамі ў залежнасці ад патрабаванай канфігурацыі абароненага віртуальнага сервера:
- прадастаўленне віртуальнай машыны (ВМ beCloud) з перадачай усіх правоў доступу для яе адміністравання. ВМ beCloud характарызуецца пэўнымі абавязковымі характарыстыкамі IT-рэсурсаў (працэсарныя магутнасці – vCPU, аператыўная памяць – vRAM), гарантаваная магутнасць працэсара – 2000 МГц,
- устаноўка па заказу на ВМ beCloud аперацыйнай сістэмы Linux. Пры аказанні паслугі захоўваецца ліцэнзійная чысціня праграмнага забеспячэння ў рамках патрабаванняў заканадаўства РБ,
- забеспячэнне прысутнасці інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўнага органа ў сетцы інтэрнэт,
- забеспячэнне доступу да ВМ beCloud праз порт доступу на хуткасці да 100 Мбіт/с без лімітавання ўваходнага і выходнага трафіку,
- прадастаўленне аднаго IP-адраса,
- забеспячэнне абароны IT-рэсурсаў у адпаведнасці з узгодненай з Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь палітыкай бяспекі для размяшчэння інфармацыйных рэсурсаў.
ГАРАНТЫІ ЯКАСЦІ ПАСЛУГ
Аператар гарантуе даступнасць паслугі ў адпаведнасці з правіламі аказання паслугі і забяспечвае:
- Абарону трафіку і фільтраванне ад шкоднаснага ПЗ
- Вядзенне пратакаліравання падзей бяспекі прадстаўленай інфраструктуры
- Штотыднёвае рэзервовае капіраванне канфігурацыі віртуальнай машыны (віртуальнага сервера)
- Кантроль цэласнасці канфігурацыі віртуальнай машыны (віртуальнага сервера)
- Узаемадзеянне з кліентам па выяўленні ўразлівасцяў у сістэме абароны даных
- Прадастаўленне магчымасці своечасовага абнаўлення праграмных сродкаў абароны інфармацыі
- Прадастаўленне доступу да адміністрацыйнай часткі інтэрнэт-сайтаў і сервераў электроннай пошты дзяржаўных органаў і арганізацый толькі па портах пратаколаў транспартнага ўзроўню з пэўнага пераліку сеткавых адрасоў, вызначаных у дагаворы на аказанне інтэрнэт-паслугі
- Абарону ад размеркаваных нападаў, накіраваных на парушэнне даступнасці інтэрнэт-сайтаў
- Бесперапынны маніторынг працаздольнасці сервераў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, сродкаў абароны інфармацыі з апавяшчэннем адміністратара інтэрнэт-сайта аб інцыдэнтах
- Устараненне выяўленых парушэнняў бяспекі ў адпаведнасці з патрабаваннямі палітыкі бяспекі
ДАДАТКОВА
Да паслугі «Абаронены хостынг на віртуальным серверы» могуць быць дададзены паслугі па выдзяленні дыскавай прасторы, дадатковых IP-адрасоў, гарантаванай паласы доступу ў сетку інтэрнэт, ПЗ панэлі кіравання хостынгам.
У выпадку заказа Кліентам ПЗ панэлі кіравання хостынгам ISP Manager Lite, для яго актывацыі Аператар забяспечвае доступ да віртуальнай машыны Кліента з усталяваным ПЗ панэлі кіравання хостынгам з наступных знешніх IP-адрасоў сервераў кіравання ліцэнзіямі. Праваўладальніка ПЗ ISP System па порце 1500:
212.109.222.0
92.223.90.225
144.76.174.134
Аператарам прадугледжана зручная схема аплаты - штомесячны плацеж па факце аказання паслуг, пры жаданні заказчыка аплаціць паслугі наперад магчыма прымяненне скідак.
beСloud забяспечвае дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнет-сайта ў Дзяржаўным рэестры інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнет, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з тарыфамі.
Паслуга Рэспубліканскай платформы аказваецца на базе Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных, які забяспечвае выкананне патрабаванняў да электрасілкавання, кліматычных умоў, фізічнай абароны абсталявання і бесперапынную работу ў адпаведнасці з сертыфікатам Uptime Institute TIER III Tier Certification of Design Documents и TIER III Tier Certification of Constructed Facility тэхнічную падтрымку ў рэжыме 24х7 і гарантаваныя ўзроўні даступнасці паслугі.
Высокакваліфікаваныя IT-спецыялісты дапамогуць ажыццявіць першапачатковую настройку прадастаўленага абароненага віртуальнага сервера і перанос інфармацыйных рэсурсаў з іншых пляцовак.
З Агульнымі правіламі аказання паслуг з выкарыстаннем рэспубліканскай платформы можна азнаёміцца тут.
Дакументы
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.