Рэгістрацыя даменных імёнаў
УВАГА!
Заяўкі на аказанне паслуг прымаюцца ТОЛЬКІ праз асабісты кабінет *
* Прайдзіце рэгістрацыю ў асабістым кабінеце або аўтарызуйцеся, выберыце паслугу, якая Вас цікавіць, і запоўніце неабходныя палі
beCloud мае статус рэгістратара даменных імёнаў у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт і аказвае паслугі па рэгістрацыі імёнаў у нацыянальных даменных зонах ".by" и ".бел".
Даменнае імя (дамен) - сімвальнае (літарна-лічбавае) абазначэнне, сфарміраванае ў адпаведнасці з міжнароднымі правіламі адрасацыі сеткі Інтэрнэт, прызначанае для пайменаванага звароту да інтэрнэт-рэсурсу адміністратара дамена (кліента) і адпаведнае вызначанаму сеткаваму адрасу.
Рэгістрацыя дамена – гэта ўнясенне ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны звестак, неабходных для забеспячэння функцыянавання дамена.
Нацыянальная даменная зона - іерархічны сегмент сеткі Інтэрнэт, які складаецца з сукупнасці комплексаў праграмна-тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць функцыянаванне даменаў першага (верхняга) узроўня ".by" і ".бел".
Мы прапануем:
- Праверку дамена на даступнасць для рэгістрацыі;
- Падбор альтэрнатыўных варыянтаў у выпадку недаступнасці;
- Рэгістрацыю дамена;
- Паведамленее аб набліжэнні заканчэння тэрміну рэгістрацыі дамена;
- Трансфер дамена;
- Кансультацыі і тэхпадтрымка.
Рэкамендацыі па імені дамена
Даменнае імя ў даменнай зоне ". by" павінна змяшчаць не менш як дзве і не больш за шэсцьдзесят тры літары лацінскага алфавіту, лічбаў, сімвалаў "дэфіс" ("-"), не павінна пачынацца, заканчвацца сімвалам "дэфіс" ("-"), а таксама змяшчаць сімвал "дэфіс" ("-") у трэцяй і чацвёртай пазіцыях адначасова.
Даменнае імя ў даменнай зоне ".бел" фармулюецца з выкарыстаннем літар беларускага або рускага алфавіту, лічбаў, сімвалаў "дэфіс" ("-") і "апостраф" ("'"), якія пры іх перакладзе ў лацінскую транслітарацыю складаюць у сукупнасці не менш за дзве і не больш за шэсцьдзесят тры літары, лічбы, сімвалы, і не павінна пачынацца і заканчвацца сімваламі "дэфіс" ("-") і (або) "апостраф" ("'").
Не падлягаюць рэгістрацыі даменныя імёны, якія змяшчаюць словы або фразы, якія не адпавядаюць агульнапрынятым маральна-этычным нормам, распальваюць міжнацыянальную варожасць, прапагандуюць гвалт, жорсткасць і іншыя дзеянні, забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Пры выбары даменнага імя, заяўніку кліента варта пазбягаць назваў, тоесных або падобных да ступені змешвання з назвамі зарэгістраваных сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг, калі заяўнік не з'яўляецца ўладальнікам права на фірменную назву, уладальнікам таварнага знака і знака абслугоўвання, асобай, якая валодае правам карыстання геаграфічным указаннем.
Парадак аднаўлення даменнага імя
Парадак пераходу правоў на адміністраванне даменных імёнаў ад індывідуальнага прадпрымальніка да створанай ім камерцыйнай арганізацыі
Дакументы
Тарыфы
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.