Прадастаўленне доступу да адзінай сеткі LTE для аказання аператарам сотавай рухомай электрасувязі паслугі перадачы дадзеных абанентам
Прадастаўленне доступу да адзінай сеткі LTE для аказання аператарам сотавай рухомай электрасувязі паслугі перадачы дадзеных абанентам – гэта паслуга для аператараў сотавай рухомай электрасувязі, якія ў сваю чаргу прадастаўляюць паслугі перадачы даных сваім абанентам.
З мэтай забеспячэння гнуткіх і ў той жа час роўных цанавых умоў для ўсіх заказчыкаў Паслугі прадугледжваецца фарміраванне тарыфаў у залежнасці ад заказанага аб'ёму рэсурсаў Адзінай сеткі LTE у суадносінах да агульнай ёмістасці Адзінай сеткі LTE, ажыццяўлення перадаплаты за Паслугі, тэрміну размяшчэння заказу на Паслугі.
Адзінкай тарыфікацыі Паслугі з'яўляецца рэсурсны блок базавай станцыі ў дыяпазоне 800 МГц, 1800 МГц і 2600 МГц.