Прадастаўленне ў карыстанне каналаў электрасувязі
Паслуга прадастаўляецца юрыдычным асобам, рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку аператарам электрасувязі на базе апорнай сеткі перадачы даных АРСПД.
Пакеты паслуг:
Пакет L2 - віртуальны канал сувязі, арганізаваны на другім узроўні мадэлі OSI (Layer 2 VPN) сеткі перадачы даных. Дазваляе стварыць тапалогію сеткі «кропка-кропка» (P2P).
Пакет L2 Piring – віртуальны канал сувязі, арганізаваны на другім узроўні мадэлі OSI (Layer 2 VPN) сеткі перадачы даных для давядзення да кропкі абмену нацыянальным трафікам. Дазваляе стварыць тапалогію сеткі «кропка-кропка» (P2P) для давядзення да кропкі абмену нацыянальным трафікам.
Пакет L3 - віртуальная прыватная сетка (IP VPN) на трэцім (сеткавым) узроўні мадэлі OSI. Дазваляе стварыць і кіраваць тапалогіяй сеткі.
Варыянты тапалогіі сеткі:
- «кропка-кропка» (P2P) - IP-пакет праходзіць толькі паміж двума вузламі,
- «зорка» (hub&spoke) - у межах IP VPN IP-пакет паміж адвольнай парай вузлавога абсталявання праходзіць праз цэнтральны вузел (hub),
- «кожны з кожным» (full-mesh) - паміж любой парай абсталявання IP-пакет праходзіць па найкарацейшым шляху.
Перавагі для Кліентаў:
- Магчымасць прадастаўлення паласы прапускання з гарантаванымі параметрамі,
- Рэалізацыя розных тапалогій сетак кліентаў,
- Класіфікацыя і прыярытызацыя трафіку,
- Аўтаматычная сістэма апрацоўкі зваротаў,
- Магчымасць геаграфічнага рэзервавання кропкі падключэння,
- Класіфікацыя закрытай інфармацыі і сродкі аховы інфармацыі,
- Перадача пакетаў IPv4 і IPv6 па СПД з зададзенымі параметрамі,
- Сістэма маніторынгу прылад СПД,
- Збор інфармацыі аб падзеях ад прылад СПД,
- Маніторынг загрузкі каналаў па напрамках,
- Выдзелены доступ да тэхналагічнай сеткі кіравання СПД,
- Аўтаматычная апрацоўка журналаў рэгістрацыі інфармацыі аб падзеях і карэляцыя з сістэмай аўтаматычнай апрацоўкі зваротаў кліентаў.