Паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт
beCloud прадастаўляе выдзелены доступ да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт з выкарыстаннем уласных каналаў перадачы даных, якія забяспечваюць імгненны доступ да ўсіх міжнародных сегментаў сеткі і высакахуткасную перадачу вялікіх аб'ёмаў трафіку, а таксама доступ да любога інфармацыйнага і мультымедыйнага кантэнту глабальнай сеткі Інтэрнэт.
Паслуга доступу да сеткі Інтэрнет прадастаўляецца на базе апорнай сеткі перадачы даных АРСПД. Хуткасць доступу да сеткі ад 1 Мбіт/сек да 10 Гбіт/сек. Запланаваная прапускная здольнасць знешніх каналаў – 400 Гбіт/сек, апорнай сеткі перадачы даных АРСПД – да 200 Гбіт/сек (вобласць-вобласць), да 20 Гбіт/сек (вобласць-райцэнтр). Сетка будуецца з улікам магчымасці пашырэння і маштабаванні. Этапы будаўніцтва гл. схему IP/MPLS.
У сучасны момант падключэнне магчым ў г. Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах і вялікіх раённых цэнтрах. Карыстальнікамі паслугі могуць быць аператары электрасувязі і правайдэры, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, юрыдычныя асобы.