Аб LTE Advanced pro
Сёння LTE Advanced pro працуе ў трох дыяпазонах 800 МГц, 1800 МГц і 2600 МГц. Базавыя станцыі дыяпазону 2600 МГц выкарыстоўваюцца на загружаных базавых станцыях Мінска і ўсіх абласных цэнтраў, і многіх раённых цэнтрах краіны.
Карта пакрыцця LTE (4G):
Інфармацыя аб пакрыцці сеткі носіць арыентыровачны характар, фактычнае пакрыццё сеткі і фактычная хуткасць прыёму/перадачы даных залежыць ад тыпу і характарыстык абаненцкай прылады, радыёўмоў у месцы знаходжання абанента, асаблівасцей рэльефу і метэаралагічных умоў, колькасці абанентаў з прыладамі, якія працуюць у той жа соце.
Праект па ўкараненні сеткі LTE - адзін з ключавых у прадуктовым пакеце beCloud. У снежні 2015 года першы інфраструктурны аператар запусціў у камерцыйную эксплуатацыю тэхналогію высакахуткаснай перадачы даных LTE Advanced pro у горадзе Мінску.
Падрадчыкам першага этапа развіцця праекта стала кампанія «Бел Хуавэй Тэхналоджыс» - беларускае прадстаўніцтва вялікага кітайскага вендара Huawei - якая адказвае за своечасовую пастаўку абсталявання для сеткі LTE Advanced pro, яго мантаж і пусканаладачныя работы, а таксама за здачу заказчыку ў эксплуатацыю гатовых сістэм.
LTE па-ранейшаму застаецца дамінуючай тэхналогіяй мабільных тэлекамунікацый. Па даных міжнароднай асацыяцыі GSA (Global mobile Suppliers Association) у свеце ўжо запушчана 807 сетак (па данных на сакавік 2021 г.) і 62% працэнта абанентаў ва ўсім свеце выкарыстоўваюць менавіта гэтую тэхналогію.
Навошта патрэбна тэхналогія LTE Advanced pro?
- Павышэнне хуткасці перадачы даных у бесправадных сетках,
- Магчымасць прадастаўлення большага спектра паслуг карыстальнікам LTE,
- Паніжэнне кошту паслуг,
- Павышэнне гібкасці выкарыстання ўжо наяўных сістэм,
- Павышэнне даступнасці мабільнай сувязі для абанентаў мабільных аператараў.
У 2017 годзе карпарацыя Ericsson Nikola Tesla паставіла абсталяванне і ўвяла ў эксплуатацыю сетку LTE яшчэ ў трох рэгіёнах краіны - Гомельскім, Брэсцкім і Магілёўскім, а таксама забяспечыла адпаведнае суправаджэнне абсталявання - праектаванне, мантаж і ўвод у эксплуатацыю. Партнёрства з beCloud уключыла ў сябе другую фазу будаўніцтва беларускай 4G-сеткі, а таксама неабходнае абнаўленне праграмнага забеспячэння і прадастаўленне спадарожных паслуг.
«LTE Advanced pro цікавая карыстальнікам, у першую чаргу, сваімі хуткасцямі. Хуткасці ў сетцы LTE Advanced pro значна вышэй, чым у сетцы 3G. Пры планаванні сеткі мы пастараліся знайсці разумны кампраміс паміж пакрыццём і ёмістасцю сеткі, таму можна сцвярджаць, што сярэднія хуткасці складаюць каля 30 Мбіт/с, але ніякіх абмежаванняў, каб дасягнуць тых жа 100 ці 140 Мбіт/с у абанентаў няма», – адзначае Міхаіл Дука, намеснік генеральнага дырэктара па электрасувязі beCloud.
Праз год колькасць базавых станцый 4G у Беларусі перавысіла адну тысячу, тэхнічныя спецыялісты beCloud зафіксавалі выбуховы рост аб'ёму загружаных даных. Тысячная базавая размешчана ў раёне населенага пункта Быкачына, у Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі Камень».
У чэрвені 2021 года колькасць базавых станцый 4G ужо перавысіла тры тысячы. 3000-й базавай станцыяй стала базавая станцыя дыяпазону 800 МГц размешчаная ў н.п. Груздава Палачанскага сельсавета.
Папулярнасць тэхналогіі, у першую чаргу, тлумачыцца ўзростам карыстальнiцкай цікавасці, колькасцю запушчаных у камерцыйную эксплуатацыю базавых станцый як у Менску, так і ў рэгіёнах Беларусі, а таксама пашырэннем LTE-сеткі. Галоўная перавага тэхналогіі LTE заключаецца ў значна больш высокіх хуткасцях мабільнага інтэрнэта. І калі максімальна ўваходная хуткасць для абанентаў беларускіх 3G-сетак абмежавана 42 Мбіт/с, то ў сетцы 4G яна дасягае 150 Мбіт/с і больш (пры сярэдняй хуткасці 25 Мбіт/с у Мінску).
«Падобныя змены дазволілі інфраструктурнаму аператару безумоўна забяспечыць больш высокую хуткасць перадачы даных для беларускіх карыстальнікаў нават пры вялікай нагрузцы на базавыя станцыі, якая захоўваецца. Дадам, што падобных значных змен на рынку мабільных паслуг у Беларусі да сённяшняга моманту проста не існавала. beCloud, як інфраструктурнаму аператару, адзінаму развіваючаму тэхналогію ў нашым рэгіёне, атрымалася кардынальна памяняць тэлекам-бізнэс і ўсяго толькі за тры гады зрабіць 4G даступным як у Менску, так і ў рэгіёнах», – адзначае генеральны дырэктар beCloud Алег Сядзельнік.
Ёмістасць сеткі LTE павялічылася на чвэрць дзякуючы атрыманаму beCloud дадатковаму частотнаму рэсурсу ў дыяпазоне 1800. Акрамя таго, аператарам увесь час вядуцца працы па будаўніцтве новых базавых станцый. Такім чынам, толькі ў дыяпазоне 1800 працуе ўжо больш за 2 тысячы базавых станцый 4G.
У сакавіку 2019 года інфраструктурны аператар аб'явіў аб прадастаўленні доступу да сеткі 4G мабільнаму аператару А1. Першымі выкарыстоўваць перадачу даных у сетцы чацвёртага пакалення змаглі абаненты А1 у Мінску і Мінскім раёне, а таксама Гомелі.
Са жніўня 2020 года пачата выкарыстанне дыяпазону 800 МГц на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У цяперашні час дыяпазон 800 МГц даступны на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіла даць магчымасць выкарыстання тэхналогіі LTE 98,9% насельніцтва.