Аб Адзінай рэспубліканскай сетцы перадачы даных
Магутная інфраструктура, якая дазваляе развівацца беларускаму рынку
beCloud працуе па сусветнай бізнес-мадэлі «аператар аператараў». Яна дае магчымасць аператарам сувязі карыстацца паслугамі аднаго з ключавых праектаў кампаніі - Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных (АРСПД), якая адкрывае якасна новыя магчымасці для вядучых ігракоў тэлекамунікацыйнага рынку Беларусі.
Створаная інфраструктура задзейнічана пры рэалізацыі праектаў па будаўніцтве Адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення (LTE) і Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных (РЦАД) beCloud.
Карыстальнікамі АРСПД beCloud могуць быць аператары электрасувязі і правайдэры, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, юрыдычныя асобы.
Асновай апорнай сеткі з'яўляецца высакахуткасная магістральная сетка DWDM. Гэта транспартная сетка прадстаўляе сабой падмурак для мультысэрвіснай сеткі IP/MPLS, створанай на аснове IP-пратаколаў і здольнай прадастаўляць шырокі спектр тэлекамунікацыйных паслуг.
beCloud штомесяц прапускае праз сваю сетку каля 35-40% нацыянальнага транзітнага галасавога трафіку аператараў сотавай рухомай сувязі Беларусі.
beСloud стварыў умовы для выхаду любога аператара перадачы даных у рэгіёны Беларусі без істотных капітальных затрат.
Схема пабудовы сеткі DWDM (карта)
Знешнім каналам beCloud карыстаюцца больш за 40 аператараў і правайдэраў Мінска, абласныя і рэгіянальныя кампаніі Беларусі.
Кліенты выбіраюць Адзіную сетку перадачы даных beCloud:
- Сучасная інфраструктура сеткі,
- Прамая перадача трафіку ад кантэнт-пастаўшчыкоў да рэгіянальных аператараў,
- Пропуск ТБ-трафіку і трафіку сеткі перадачы даных найбуйнейшых аператараў,
- Першая для беларускага рынку паслуга IP-вяшчання (мультыкаст),
- Хуткасць доступу да сеткі ад 1 Гбіт/сек да 10 Гбіт/сек,
- Прапускная здольнасць знешніх каналаў - больш за 480 Гбіт/сек (фізічная ёмістасць), апорнай сеткі перадачы дадзеных АРСПД - да 200 Гбіт/сек (вобласць-вобласць), да 20 Гбіт/сек (вобласць-райцэнтр), асобныя крупныя гарады 80 Гбіт/сек,
- Гібкасць мадэляў супрацоўніцтва і тарыфнай палітыкі beCloud,
- Пастаянны маніторынг адзінай сеткі, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і распрацовак.