Кліенты аб нас
Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» выказвае падзяку калектыву кампаніі СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», які прымаў удзел у праекце па пераносу IT-інфраструктуры нашай арганізацыі. У партнёрстве з beCloud мы змаглі вырашыць бягучыя IT-задачы без страты якасці.
Рэалізацыя праекта прайшла паспяхова і ў найкарацейшыя тэрміны. Перанос інфраструктуры ў воблака beCloud дазволіў павысіць эфектыўнасць работы IT-спецыялістаў ГІАЦ Мінадукацыі, зрушыўшы акцэнт у рабоце на падтрымку і развіццё не інфраструктуры, а непасрэдна неабходных інфармацыйных сістэм.
Дзякуем арганізацыі за жывы і прафесійны водгук на нашы просьбы і запыты, своечасовае вырашэнне праблем і задач, якія ўзнікаюць.
Жадаем кампаніі развіцця на рынку воблачных тэхналогій і можам парэкамендаваць у якасці надзейнага і выканаўчага партнёра. Шануем праяўлены прафесійны падыход і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.
Міністэрства па падатках і зборах
Міністэрства па падатках і зборах выказвае падзяку калектыву СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» і Вашым партнёрам за прафесіяналізм і высокі ўзровень рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні праграмнага-тэхнічнага комплексу ўліку падатковых рахункаў-фактур (АІС «Улік рахункаў-фактур») і яго эксплуатацыі на рэсурсах Рэспубліканскай платформы.
Укараненне ў Рэспубліцы Беларусь адзінай сістэмы электронных рахункаў-фактур з'яўлялася найскладанай задачай і стала яшчэ адным крокам краіны да лічбавага рынка. Цяпер АІС "Улік рахункаў-фактур" становіцца найбуйнейшай у краіне сістэмай электроннага дакументаабароту, з выкананнем шырокага кола аналітычных задач, а таксама магчымасцю дыстанцыйнага кантролю падатковымі органамі за правільнасцю здзяйснення аперацый з ПДВ.
СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»
Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных адпавядае самым сур'ёзным міжнародным патрабаванням бяспекі, надзейнасці і тэхналагічнасці, таму найлепшым чынам падышоў для размяшчэння рэзервовай тэлекамунікацыйнай і ІТ-інфраструктуры СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
Высока ацэньваючы вопыт супрацоўніцтва з СТАА «Беларускія воблачыныя тэхналогіі», хацелася б адзначыць якасць працы Вашых спецыялістаў, іх прафесіяналізм, інавацыйны падыход у вырашэнні ўсіх пытанняў, уважлівыя адносіны да нашых інтарэсаў, а таксама аператыўнасць у выкананні пастаўленых задач.
ТАА «Актыўныя тэхналогіі»
Кампанія ТАА "Актыўныя тэхналогіі" выказвае падзяку СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» за плённае супрацоўніцтва ў галіне прадастаўлення паслуг Цэнтра апрацоўкі даных.
Будаўніцтва і абслугоўванне ўласных ЦАД патрабуе вялікіх намаганняў, фінансавых укладанняў і з тэхналагічнага пункту гледжання з'яўляецца нетрывіяльнай задачай. Таму наша кампанія выбрала Рэспубліканскі ЦАД beCloud у якасці надзейнага партнёра па паслугах ЦАД. Тэхналагічная пляцоўка РЦАД beCloud забяспечвае выкананне ўсіх умоў для бесперабойнага функцыянавання абсталявання, пры гэтым надзейнасць паслуг пацвярджаецца адпаведным сертыфікатам узроўню TIER III ад сусветнага эксперта ў дадзенай вобласці - Uptime Institute.
ТАА «Лабараторыя Інавацый»
Анлайн-сэрвіс «Stuurman», які прадстаўляецца нашай кампаніяй, нясе важную сацыяльную місію, а яго бесперапыннае і бесперабойнае функцыянаванне важна для забеспячэння дапамогай людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў любых жыццёвых сітуацыях. Пры размяшчэнні сервернага абсталявання, на якім функцыянуе сэрвіс, кампанія beCloud дапамагла забяспечыць неабходны высокі ўзровень яго бесперабойнай працы з гарантаванай даступнасцю. На этапе работ па выбары пляцоўкі і падключэнні абсталявання спецыялістамі аператара РЦАД была аказана прафесійная дапамога, падтрымка і кампетэнтныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з атрыманнем аптымальнага рашэння.
ТАА «БордэрСофт»
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт выказвае падзяку калектыву СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» за прафесіяналізм і высокі ўзровень паслуг на базе Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных.
Пры рэалізацыі праекта паспяховае выкананне неабходнага цыкла работ дасягнута пры падтрымцы кампетэнтных спецыялістаў кампаніі, дзякуючы якім забяспечана кансультацыйная падтрымка і аказана дапамога пры каардынацыі работ у частцы паспяховага пераносу рэсурсаў выканаўчага камітэта.
ТАА «24х7 Паноптэс»
Основой высокого качества ИТ-услуг компании ООО «24х7 Паноптес» является столь же высокий уровень надежности и отказоустойчивости построенных решений и систем. Республиканский центр обработки данных, имеющий соответствующие сертификаты в области надежности и защищенности, обеспечивает все необходимые условия для функционирования оборудования и сервисов нашей компании. Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных, які мае адпаведныя сертыфікаты ў галіне надзейнасці і абароненасці, забяспечвае ўсе неабходныя ўмовы для функцыянавання абсталявання і сэрвісаў нашай кампаніі.
Наша арганізацыя выказвае падзяку СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» за плённае супрацоўніцтва па ўсіх паспяхова рэалізаваных сумесных праектах.
ААТ НКФА АРІП
ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора» (далей – НКФА АРІП) выказвае падзяку калектыву СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (далей – beCloud) за плённае супрацоўніцтва і праведзеную сумесную працу па рэалізацыі праектаў НКФА АРІП з выкарыстаннем інфраструктуры і сэрвісаў beCloud.
Высокі прафесіяналізм спецыялістаў, гатоўнасць аператыўна рэагаваць і рэалізоўваць часам нестандартныя патрабаванні заказчыка дазваляюць разлічваць на поспех і быць упэўненым у такім партнёры, як beCloud.
ААТ «Парытэтбанк»
ААТ «Парытэтбанк» выказвае Вам удзячнасць за паспяховае супрацоўніцтва і якаснае прадастаўленне паслугі «Абаронены хостынг».
Пасля паўгадавога супрацоўніцтва мы пераканаліся ў правільнасці выбару, зробленага на карысць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі». Вашы спецыялісты дапамаглі ў сціслыя тэрміны выканаць міграцыю сайта і ажыццявіць настройку параметраў віртуальнага асяроддзя, што сведчыць аб іх высокім прафесіяналізме. Узровень падтрымкі, час рэакцыі і гатоўнасць у найкарацейшы тэрмін вырашыць усе ўзнікаючыя пытанні таксама сведчаць аб добра пастаўленай працы службы тэхнічнай падтрымкі і персанальнага менеджэра, замацаванага за намі.