Наш прафсаюз

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (далей – ППА ТАА beCloud) была створана на падставе рашэння арганізацыйнага сходу калектыву таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі» 27 лютага 2020 года з мэтай абароны сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў работнікаў beCloud.
ППА ТАА beCloud уваходзіць у структуру Беларускага прафесійнага саюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Структура ППА ТАА beCloud:
- Старшыня
- Намеснік старшыні
- Казначэй
- Члены прафсаюзнага камітэта
- Старшыня рэвізійнай камісіі
- Члены рэвізійнай камісіі
Задачы прафкама:
- супрацоўнічаць з Наймальнікам у справе забеспячэння здароўя і бяспечных умоў працы работнікаў;
- сумесна з Наймальнікам праводзіць праверкі захавання працоўнага распарадку дня, стану працоўных месцаў, аховы працы;
- прымаць меры грамадскага характару да парушальнікаў працоўнай і вытворчай дысцыпліны;
- садзейнічаць удзелу работнікаў у выкананні грамадскіх даручэнняў, звязаных з рашэннем дзяржаўных задач;
- ажыццяўляць кантроль за выкананнем устаноўленых форм і сістэм аплаты працы, налічэннем і тэрмінамі выплаты заработнай платы, іншых відаў выплат работнікам;
- абараняць інтарэсы членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ў пытаннях арганізацыі і аплаты працы, сацыяльна-эканамічных правоў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Дагаворам;
- выходзіць з ініцыятывай па прыцягненню да адказнасці службовых асоб, якія парушаюць заканадаўства аб працы Рэспублікі Беларусь, умовы Калектыўнага Дагавора;
- пры ўзнікненні ў членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі неабходнасці ў санаторна-курортным лячэнні аказваць дапамогу ў набыцці пуцёвак у прафсаюзныя здраўніцы.