Аб кампаніі beCloud
Рынак тэлекамунікацыйных паслуг перажывае небывалы ўздым. Мы становімся сведкамі ўкаранення перадавых тэхналогій і лічбавай трансфармацыі грамадства, узрастання ролі "аблокаў" і высакахуткаснага інтэрнэту.
beCloud з'яўляецца адным з вядучых пастаўшчыкоў воблачных рашэнняў, ІТ-інфраструктуры і хостынгу ў Беларусі. Правайдэр аказвае паслугі на базе апорнай сеткі для Адзінай сеткі перадачы даных і Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных, грунтуючыся на лепшых сусветных практыках і інавацыйным вопыте лідэраў. Кампанія, заснаваная 19 снежня 2012 года, стала першым інфраструктурным аператарам краіны.
Мы займаемся праектаваннем, будаўніцтвам, аснашчэннем і эксплуатацыяй наступных ключавых для беларускага ІТ-рынку праектаў:
- Апорная сетка перадачы даных для Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы даных (АРСПД),
- Адзіная сетка LTE (тэхналогія высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 4G),
- Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі даных (РЦАД),
- Рэспубліканская воблачная платформа (рэалізавана на базе апорнай сеткі АРСПД, Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі даных (РЦАД) і віртуальнага "воблака"),
- Развіццё і тэсціраванне высакахуткаснага мабільнага інтэрнэту 5G,
- Smart-платформа рэспубліканскага маштабу,
beCloud – кампанія, якая дынамічна развіваецца. Мы разумеем патрэбы нашых кліентаў і таму даем тыя рашэнні, якія дапамогуць кліенту сканцэнтравацца на бізнес-мэтах і знізіць выдаткі на ІТ.
Галоўным прынцыпам нашай працы з'яўляецца давер кліента да правайдэра. Мы добра ведаем, наколькі важная адмоваўстойлівасць, што такое бяспека і кантралюем тысячы дробязяў, якія з'яўляюцца ключавымі.
Мы ўвесь час сочым за трэндамі рынку і таму прапануем нашым кліентам толькі самыя сучасныя і надзейныя ІТ-рашэнні. Для аказання паслуг мы выкарыстоўваем уласныя рэсурсы і сучаснае абсталяванне вядомых сусветных вытворцаў.
Наша місія:
Стварыць адзіную экасістэму праектаў у галіне сувязі і ІТ для камфортнага і лёгкага пераходу бізнэсу, грамадства і дзяржавы на якасна новы бяспечны і разумны ўзровень інфармацыйных працэсаў.
Усе мы хочам убачыць светлую будучыню і кампанія beCloud набліжае яе — дзякуючы новым тэхналогіям, дзякуючы ўнікальным і тэхналагічным рашэнням, дзякуючы надзейна абароненай інфармацыі, якая не прападзе ні пры якіх умовах.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі (дзейнічае з 09.11.2021) 813.64 КБ Скачать Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі (дзейнічала да 09.11.2021) 875.93 КБ Скачать Ліцэнзія beСloud 3.3 МБ Скачать