ISP Manager
Праграмны прадукт ISPmanager – папулярная камерцыйная панэль кіравання вэб-хостынгам дазваляе кіраваць праграмным забеспячэннем, такім як вэб-сервер (Apache/Nginx), сервер баз даных (MySQL/PostgreSQL), паштовы сервер і іншымі спадарожнымі праграмамі праз вэб-інтэрфейс.
Кліенты могуць аформіць замову на выкарыстанне панэлі кіравання ISPmanager выключна ў рамках замовы паслуг рэспубліканскай платформы (Абаронены хостынг на віртуальным серверы, Абароненая віртуальная інфраструктура, Віртуальны сервер).
Функцыянальныя магчымасці прадукта:
- кіраванне ўліковымі запісамі карыстальнікаў;
- кіраванне ўліковымі запісамі рэсэлераў (толькі ў версіі Business);
- кіраванне сайтамі;
- кіраванне базамі даных;
- кіраванне паштовымі скрынямі;
- рэзервовае капіраванне даных;
- пашырэння Python і Perl.
Патрабаванні да аперацыйнай сістэмы:
- CentOS;
- Debian;
- Ubuntu.
Распрацоўнікам падтрымліваюцца апошнія актуальныя версіі. Набыць ліцэнзію і абнавіцца да новай актуальнай версіі ISPmanager 6 можна ўжо зараз. Пераход не патрабуе міграцыі і пераносу даных - ён ажыццяўляецца ў бясшвовым рэжыме.
У новай версіі ISPmanager 6 асаблівая ўвага надаецца развіццю прадукта ў некалькіх кірунках:
- Праактыўная сістэма ўстаранення ўразлівасцяў;
- Павышэнне зручнасці карыстання панэллю;
- Маніторынг пошты, даступнасці сэрвісаў і рэсурсаў;
- Дадатковыя інструменты для распрацоўшчыкаў.
Параўнанне рэдакцый ISPmanager:
ISPmanager Lite | ISPmanager Pro | ISPmanager Host | ISPmanager Business |
10 даменаў | 50 даменаў | Неабмежаваная колькасць даменаў | Неабмежаваная колькасць даменаў |
Неабмежаваная колькасць аккаўнтаў | Неабмежаваная колькасць аккаўнтаў | Неабмежаваная колькасць аккаўнтаў | Неабмежаваная колькасць аккаўнтаў |
Падыходзіць для індывідуальных вэб-распрацоўшчыкаў або маркетынгавых in-house каманд, якія працуюць з адным праектам | Падыходзіць для фрылансераў, вэб-студый і in-house каманд, якія працуюць з некалькімі праектамі | Падыходзіць для вэб-студый і трафік-мэнэджараў, якія падтрымліваюць вялікую колькасць сайтаў | Падыходзіць для перапродажу віртуальнага хостынгу і выдзялення рэсурсаў пад унутраныя праекты |
Дазваляе кіраваць адным фізічным серверам або віртуальным серверам | Дазваляе кіраваць адным фізічным серверам або віртуальным серверам | Дазваляе кіраваць адным фізічным серверам або віртуальным серверам | Дазваляе кіраваць некалькімі серверамі |
Даступныя модулі інтэграцый: Let's Encrypt, ImunifyAV і інш. | Даступныя модулі інтэграцый: Let's Encrypt, ImunifyAV і інш. | Даступныя модулі інтэграцый: Let's Encrypt, ImunifyAV і інш. | Даступныя модулі інтэграцый: Let's Encrypt і інш. |
Перавагі выкарыстання:
- зручны інтэрфейс;
- гібкія магчымасці;
- высокая хуткасць працы;
- 14-дзённая пробная версія.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў аддзел продажаў beCloud:
+375 17 287 11 11;
+375 17 287 11 49;
sales@becloud.by.