Ужыць сярод гульцоў тэлекамунікацыйнага рынку інавацыйную мадэль партнёрства і кансалідацыі, мадэль экасістэмы, якая прыносіць выгады кожнаму яе ўдзельніку.

The name has several meanings

Cкарачэнне ад поўнай афіцыйнай назвы кампаніі

Belorusian Cloud Technologies

Лагічны ланцужок:

Беларускія воблачныя

Беларускае воблака

Cкарочаныя фразы

to_be_Cloud (Будзь воблачным)

да be_Cloud і ліквідацыя прабелу для лепшага ўспрымання да beCloud

“ Будзь воблачным ”

– гэта не толькі дэвіз самой кампаніі, але і заклік для іншых удзельнікаў рынку далучыцца да нас

Інавацыі і прытрымліванне лепшых сусветных практык

Наша кампанія ўвесь час звярае шляхі свайго развіцця з лепшымі сусветнымі практыкамі, вывучае інавацыйны вопыт і ўвасабляе яго ў жыццё. Толькі так магчыма заставацца актуальным і карысным для сябе, для сваіх кліентаў, для краіны ў цэлым.

Развіццё

Мы - малады аператар электрасувязі, які развіваецца так хутка, як толькі гэта магчыма. Ва ўмовах, калі тэлекамунікацыі развіваюцца з хуткасцю святла, мы проста абавязаны прытрымлівацца гэтага рытму. У нашых планах – будаўніцтва значных аб'ектаў інфраструктуры ІКТ, іх наступнае абслугоўванне і развіццё. Рэалізацыя планаў патрабуе высокай кваліфікацыі супрацоўнікаў, развіцця ў іх навыкаў - абавязковая ўмова для адпаведнасці духу часу. Мы імкнёмся развіваць партфель нашых паслуг, каб усе ўдзельнікі рынку маглі з іх дапамогай пашырыць свае магчымасці.

Гнуткасць

Гнуткасць у адносінах з кліентамі і партнёрамі, у адносінах паміж супрацоўнікамі, гнуткасць у тарыфнай палітыцы і ў тэхнічным узаемадзеянні, - гэта тое, што адрознівае нас. Гнуткасць - гэта гарантыі таго, што мы знойдзем кампраміс з усімі ўдзельнікамі рынку, зможам адаптавацца да новых умоў, аператыўна адрэагуем на з'яўленне найноўшых тэхналогій і распрацовак і зможам прапанаваць іх на рынку.

Гарантыі якасці

Гарантыямі якасці нашых паслуг з'яўляюцца новае сучаснае абсталяванне і прафесіяналізм нашых супрацоўнікаў. Мы цэнім нашых кліентаў, і лічым, што кожны павінен атрымаць паслугі, якія адпавядаюць яго чаканням. Заяўленая якасць пацвярджаецца дакументальна.

Клопат аб выгодзе кліента

Рынак змяняецца, і сёння ўжо недастаткова проста прадастаўляць паслугі. Кліенты чакаюць атрымаць індывідуальны падыход і дадатковыя выгоды. Мы арыентуемся на патрэбы кліента і імкнёмся зрабіць іх абслугоўванне камфортным і адпавядаючым сусветным стандартам.