АРСПД

Адзіная рэспубліканская сетка перадачы дадзеных

Аператарам beCloud пабудавана апорная сетка Адзінай рэспубліканскай сеткі передачы дадзеных (АРСПД).

АРСПД прызначана для прадастаўлення розных канвергентных паслуг і створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №515 «Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы дадзеных у Рэспубліцы Беларусь». 

Сёння beCloud працуе над уключэннем у АРСПД сетак перадачы дадзеных рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый. Выключэннем будуць сеткі перадачы дадзеных, прызначаныя для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны і аховы правапарадку – яны не будуць уваходзіць у склад АРСПД.

Карыстацца паслугамі Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных будзе мець магчымасць таксама бізнес-сектар. Прыватныя кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі таксама маюць магчымасць далучыць свае сеткі да АРСПД.

СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» займаецца будаўніцтвам апорнай сеткі АРСПД і з’яўляецца першым пастаўшчыком інфраструктуры АРСПД і яе паслуг у будучыні.

Стварэнне і функцыянаванне АРСПД каардынуе «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», які прадастаўляе паслугі па пропуску міжнароднага трафіку і далучэнні да сетак электрасувязі замежных краін.

У рамках праекта АРСПД у задачы НЦАТ уваходзіць:

  • забеспячэнне аховы ад несанкцыянаванага доступу да Адзінай рэспубліканскай сеткі перадачы дадзеных;
  • арганізацыя ўзаемадзеяння розных сетак перадачы дадзеных і разлікаў за далучэнне іх да АРСПД.

Паміж СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» і Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» заключаны Дагавор аб узаемадзеянні, які рэгулюе ўзаемаадносіны паміж партнёрамі і ўстанаўлівае зоны кампетэнцыі і адказнасці.

Больш падрабязна…

Сетка DWDM

Апорнай сеткай для стварэння АРСПД з'яўляецца сетка DWDM - высакахуткасная магістральная сетка перадачы дадзеных. Яна ўяўляе сабой падмурак для будаўніцтва сеткі IP/MPLS, а таксама забяспечвае транзіт трафіку праз Рэспубліку Беларусь. Вузлы сеткі DWDM размяшчаюцца ў абласных і раённых цэнтрах краіны.

Схема пабудовы сеткі DWDM

Схема пабудовы сеткі DWDM

Тапалогія сеткі IP/MPLS

Тапалогія сеткі IP/MPLS

Тапалогія сеткі IP/MPLS

На базе сеткі DWDM будуецца мульцісервісная сетка IP/MPLS, якая дазваляе прадастаўляць канвергентныя паслугі перадачы дадзеных ўсім карыстальнікам сеткі АРСПД. Вузлы сеткі IP/MPLS размешчаны на 12 абласных пляцоўках (па 2 у кожным абласным цэнтры). Акрамя гэтага, прадугледжана стварэнне 60 вузлоў доступу да сеткі IP/MPLS. У перспектыве да вузлоў доступу мяркуецца падключэнне базавых станцый LTE. Сетка IP/MPLS выкарыстоўвае высакахуткасныя каналы 100Гбіт/с для злучэння ядровых і абласных вузлоў паміж сабой. Вузлы доступу злучаны каналамі 10 Гбіт/с. Тапалогія сеткі IP/MPLS прадугледжвае балансаванне нагрузкі і ахову ў выпадках выхаду з ладу элементаў сеткі або каналаў.

Тэлефонная камутацыя

Адной з паслуг, якая прадастаўляецца сеткай IP/MPLS, з'яўляцца паслуга перадачы галасавога трафіку, якая грунтуецца на ўжыванні тэхналогіі праграмнай камутацыі і конвергентнага медыя-шлюза з магчымасцю арганізацыі як паслуг камутацыі каналаў мультыплексавання з часовым падзелам каналаў (TDM), так і паслуг пакетнай IP-камутацыі.

Арганізавана сеткавая архітэктура з дапамогай размяшчэння двух гнуткіх камутатараў і двух медыя-шлюзаў з рэалізацыяй механізму Dual-Homing. Механізм Dual-Homing - гэта падключэнне ўсіх медыя-шлюзаў да ўсіх камутатараў г. Мінска ў рэжыме Load sharing. Такім чынам арганізоўваецца прапарцыйны пропуск сігнальнага трафіку паміж усімі сеткавымі элементамі, і ў выпадку аварыі, пры частковым або поўным спыненні аднаго або больш кантролераў, кантролеры, якія засталіся, будуць гатовыя абслужыць ўсе медыя-шлюзы сеткі без перапынку сувязі з захаваннем якасных паказчыкаў. Паслугі па пропуску транзітнага тэлефоннага трафіку.

Механизм Dual-Homing

Механизм Dual-Homing

1-я очередь
2-я очередь
3-я очередь
4-я очередь
10G
100G

MGW
MNP LOB
Billing centr
GMSC
ISC
UE
Media
Signaling
Signaling

Очередность создания объектов опорной сети ЕРСПД

1
15.05.14
2
5.06.14
3
12.06.14
4
19.06.14
5
26.06.14
6
26.06.14